Распачаўся разгляд апеляцыі па «Справе прафсаюза РЭП»

Калі Мінгарсуд пакіне ў сіле прысуд, то Фядыніч і Комлік будуць асуджаныя і пазбаўленыя правоў на бліжэйшыя чатыры гады.

Перад пачаткам разгляду апеляцыі па "справе РЭП" у Мінгарсудзе.

Перад пачаткам разгляду апеляцыі па "справе РЭП" у Мінгарсудзе.

Разгляд апеляцыйных скаргаў лідараў незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка распачаўся ў пятніцу, 9 лістапада, у 10.00 у Мінскім гарадскім судзе (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1, ст.м. "Спартыўная").

За паўгадзіны да пачатку судовага пасяджэння каля будынку суда пачалі збірацца прадстаўнікі СМІ, праваабаронцы, актывісты і проста неабыякавыя грамадзяне.

У судзе старшынствуе суддзя Пётр Арлоў. Ад пракуратуры — Герасімовіч. У залі каля 100 чалавек. Сярод іх праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Зміцер Салаўёў, Валянцін Стэфановіч, Васіль Завадскі.

Таксама прысутнічаюць прадстаўнікі амбасадаў ЗША, Вялікабрытаніі, Літвы, Чэхіі.

Ігар Комлік заяўляе: "Я ўжо казаў, што не давяраю суддзям, але вас я ж замяніць не магу".

Перад пачаткам разгляду апеляцыі па "справе РЭП" у Мінгарсудзе.

Перад пачаткам разгляду апеляцыі па "справе РЭП" у Мінгарсудзе.

rep_apeliacyja_6.jpg

Перад пачаткам разгляду апеляцыі па "справе РЭП" у Мінгарсудзе.

У судзе зачытваецца скарга на прысуд.

У скарзе Фядыніч і Комлік адзначаюць, што паказанні некаторых сведкаў у судзе былі незаконнымі, паколькі былі атрыманы пад ціскам. Да паказанняў Юхнавец трэба ставіцца крытычна з-за яе супрацоўніцтва з органамі следства. Абвешчаны перапынак на 45 хвілін.

Перад пачаткам разгляду апеляцыі па "справе РЭП" у Мінгарсудзе.

Перад пачаткам разгляду апеляцыі па "справе РЭП" у Мінгарсудзе.

Лідары незалежнага прафсаюза РЭП абскарджваюць прысуд ад 24 жніўня 2018 г., якім іх прызналі вінаватымі па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры). Суд Савецкага раёна асудзіў кіраўнікоў прафсаюза РЭП на 4 гады абмежавання волі без накіравання ў установы адкрытага тыпу з забаронай займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 год. У скарзе лідары прафсаюза просяць спыніць гэтую крымінальную справу.

Калі Мінгарсуд пакіне ў сіле прысуд, то Фядыніч і Комлік будуць асуджаныя і пазбаўленыя правоў на бліжэйшыя чатыры гады, піша прафсаюзны сайт praca-by.

Перад пачаткам разгляду апеляцыі па "справе РЭП" у Мінгарсудзе.

Перад пачаткам разгляду апеляцыі па "справе РЭП" у Мінгарсудзе.

З заявамі пра неабходнасць адмены абвінаваўчага прысуду Фядынічу і Комліку выступаюць шматлікія міжнародныя арганізацыі. Такога ж меркавання прытрымліваецца і праваабарончая супольнасць Беларусі, і таксама заклікае ўлады перагледзець прысуд і спыніць крымінальны пераслед лідэраў незалежнага прафсаюза.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў лічыць, што дадзеныя дзеянні ўладаў парушаюць міжнародныя абавязацельствы Беларусі ў галіне правоў чалавека і сваю ўласную Канстытуцыю, і таму абвінаваўчы прысуд павінен быць адменены ў выніку апеляцыі.

На думку міжнароднай праваабарончай арганізацыі Front Line Defenders, пераслед прафсаюзных лідараў звязаны выключна з іх мірнай і законнай працай у галіне абароны правоў чалавека. Таму ўлады Беларусі павінны неадкладна адмяніць прысуды супраць кіраўнікоў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка і цалкам аднавіць іх свабоду.

З патрабаваннем адмяніць пакаранне лідарам незалежнага прафсаюзу РЭП звярнуліся да прэзідэнта Беларусі Глабальны саюз IndustriALL і Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў(МКП).

spring96.org