Прынясі макулатуру — атрымай кедр!
Міжнародны дзень без паперы Таварыства «Зялёная сетка»
адзначае акцыяй па абмене макулатуры на саджанцы.
Экаактывісты запрашаюць гараджанаў далучыцца да акцыі, зрабіўшы
эканомію і збор папяровых рэсурсаў добрай звычкай. Арганізатары
падрыхтавалі больш за 100 саджанцаў сібірскіх кедраў, якія можна
атрымаць за 5 кг макулатуры.
Мерапрыемства пройдзе 13 кастрычніка з 17.00 да 20.00 па адрасе:
Мінск, вул. Смалячкова, 14а (раён плошчы Перамогі). У дворыку ўсіх
будуць чакаць гарачая гарбата і хатняя выпечка.