«Прыехалі ў масках, тэлефоны забралі». Сілавікі прыйшлі ў «Юркас», гэта буйны вытворца дзвярэй
Сёння днём у адну з найбуйнейшых дзвярных кампаній Беларусі прыйшлі сілавікі. Пра гэта «Onliner» распавёў работнік арганізацыі. Мужчына паведаміў, што заснавальніка кампаніі Дзмітрыя Юркевіча звезлі.
— Прыехалі ў масках, камеры заклеілі, забралі тэлефоны. Не магу сказаць, хто гэта быў. Зараз ўнутры зачынена шмат людзей, пакуль не выпускаюць. Інфармацыя толькі паміж тымі ходзіць, каго ў офісе не было ў той момант. Кажуць, заснавальніка нашага ўжо звезлі, — распавяла крыніца.
Паводле непацверджанай інфармацыі, у «Юркасе» працуе
ДФР. Датэлефанавацца ў прэс-службу ведамства пакуль не ўдалося.
Датэлефанавацца ў цэнтральны салон «Юркаса» таксама нельга: ні адзін з нумароў на афіцыйным сайце кампаніі не адказвае.