Прэзідэнт Турцыі адгаварыў мужчыну ад самагубства (відэа)

Здарэнне адбылося на мосце праз Басфор, падчас праезду картэжа Рэджэпа Эрдагана.

Па дарозе ахова пабачыла мужчыну, які збіраўся скокнуць з моста. Пра гэта паведамілі турэцкаму прэзідэнту, які захацеў пагаварыць з патэнцыйным самагубцам.
Як інфармуе unian.ua, Эрдаган крыкнуў з машыны, што дапаможа мужчыне, у якога, як высветлілася, былі сямейныя праблемы. Пры гэтым прэзідэнт Турцыі не перарваў тэлефонную размову, трымаў тэлефон каля вуха.

Паводле belsat.eu