Праваабаронцу Віктара Сазонава папярэдзілі пра фізічную расправу

Праваабаронца з Гродна Віктар Сазонаў зноў атрымаў дзіўнае паведамленне праз сетку Вконтакте. 



sazonau_kpch.jpg

Віктар Сазонаў

Пару дзён таму ананім пад нікам «Сергей россиянин» даслаў яму папярэджанне, што невядомыя “прафесіяналы” збіраюцца абрабаваць яго кватэру. Зараз прыйшло яшчэ адно паведамленне ад таго ж ананіма з наступным зместам:

“ВИКТОР, НУ ЗНАЧИТ ЛЮДИ УЖЕ ПОДГОТАВЛИВАЮТСЯ ВСКРЫТЬ ТВОЮ КВАРТИРУ И ОБВОРОВАТЬ! ЛОВЯТ ПОДХОДЯЩИЙ МОМЕНТ! ДА И ПО ВСЕЙ ВИДИМОСТИ У ТЕБЯ ЕСТЬ ДОВОЛЬНО СЕРЬЕЗНЫЕ ВРАГИ! ХОДЯТ СЛУХИ ЧТО ТЕБЯ ВООБЩЕ СОБИРАЮТСЯ ВЫВЕСТИ ЗА ГОРОД В БАГАЖНИКЕ МАШИНЫ ТВОИ НЕДОБРОЖЕЛАТЕЛИ! ОНИ ЛЮДИ ДОВОЛЬНО СЕРЬЕЗНЫЕ! ВСЕ СИДЕВШИЕ. ИМ ТЕРЯТЬ НЕЧЕГО".

Віктар Сазонаў у такой сітуацыі збіраецца напісаць адпаведную заяву ў міліцыю.


spring96.org