Пратасевіча не дапытвалі прадстаўнікі «ЛНР» — адвакат

Адвакат Рамана Пратасевіча Інэса Аленская паведаміла РІА Навіны, што сустрэлася з падабаронным. Ён сказаў, што не ўдзельнічаў у следчых дзеяннях, праведзеных "ЛНР". 

d71177b0_dec6_490d_994c_ffa3e3683262_w1023_r1_s.jpg

Нагадаем, раней "Генпракуратура" так званай "ЛНР" заявіла, што атрымала доказы датычнасці журналіста Рамана Пратасевіча да забойстваў мірных жыхароў на Данбасе. На сваім сайце "Генпракуратура" так званай "ЛНР" выказала ўдзячнасць КДБ Беларусі і асабіста Аляксандру Лукашэнку "за предоставленную следователям Генеральной прокуратуры Луганской Народной Республики возможность провести необходимые следственные действия" з Пратасевічам.
Аднак кіраўнік СК Дзмітрый Гара запэўніў, што ніякіх запытаў на правядзенне следчых дзеянняў з Пратасевічам "ніадкуль з-за мяжы" не паступала.