Працэс над вакалістам «Gods Tower»: суддзя без мантыі забыў, што спрэчкі ўжо адбыліся
Падчас працэсу над вакалістам гурта «Gods Tower» Уладзіславам Наважылавым, які адбываецца ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля, суддзя Сяргей Кармановіч, які чамусьці прыйшоў на пасяджэнне без мантыі, забыўся, што спрэчкі ўжо адбыліся, і абвясціў іх зноў.
Пракурорка Гаркуша патлумачыла, што спрэчкі ўжо былі (яна на іх запытала пакаранне для Наважылава — 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову), тады Кармановіч даў Наважылаву магчымасць сказаць апошняе слова. Уладзіслаў адзначыў, што ён з'яўляецца адзінай крыніцай даходу ў сям' і, і, калі яго пакараюць зняволеннем, гэта будзе катастрафічным для сям'і. Ён папрасіў ужыць пакаранне, не звязанае з накіраваннем у папраўчую ўстанову.
У судзе абвешчаны перапынак да 15.40 гадзін, калі будзе абвешчаны прысуд.
Уладзіслава Наважылава абвінавачваюць у абразе старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя.
«Палеская Вясна»