Польшча пачынае будаўніцтва плота на мяжы з Беларуссю
Будаўніцтва загароды на беларуска-польскай мяжы пачнецца ў аўторак, 25 студзеня. Пра гэта паведаміла журналістам прэс-сакратар галоўнага камэнданта польскай Памежнай варты Ганна Міхальска.
«У адпаведнасці з планам 25 студзеня пачынаецца будаўніцтва
загароды на мяжы з Беларуссю. Падрыхтоўчыя работы ўжо нейкі час вядуцца», —
сказала яна.
Міхальска ўдакладніла, што працы пачнуцца з устаноўкі паль
і іх бетанавання, дадаўшы, што паралельна ў Сядліцах вырабляюцца сталёвыя
пралёты будучай загароды. Кантракт заключаны на суму 644 млн злотых (каля $
160 млн). Грошы выдзяляюцца з бюджэту краіны.
Раней кіраўнік МУС Польшчы Марыюш Каміньскі заявіў, што паўнавартасныя загараджальныя збудаванні на мяжы з Беларуссю будуць дабудаваныя ў чэрвені 2022 года. Ён удакладніў, што даўжыня будынка складзе каля 180 кіламетраў, а вышыня сцен будзе не менш за 5,5 метраў.