Пры штурме беларуска-польскай мяжы мігранты пашкодзілі патрульную машыну

Учора, 23 студзеня, беларуска-польскую мяжу спрабавалі незаконна перасекчы 20 чалавек, паведамляе Памежная служба Польшчы.

Фота: twitter.com/Straz_Graniczna

Фота: twitter.com/Straz_Graniczna

На адным з участкаў у раёне Чарэмшы група замежнікаў пры падтрымцы беларускіх службаў гвалтоўна фарсіравала мяжу, патрулі былі закіданыя камянямі, пашкоджаная службовая машына Памежнай службы. У выніку трое грамадзян Ганы былі затрыманыя і змешчаныя ў пастарунак.