Плюс 876, мінус 9. Афіцыйныя сутачная статыстыка COVID-19 у Беларусі
За суткі ў краіне зарэгістраваныя 876 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя 735 пацыентаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале.
![52699780_303.jpg 52699780_303.jpg](/img/v1/images/52699780_303.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваныя 304
тыс. 146 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 294 тыс. 878
пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны
памерлі 2 тыс. 112 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Дзевяць — за
апошнія суткі.
За мінулыя суткі выкананы 8 тыс. 382 тэсты. Усяго ў краіне
праведзены 5 млн. 122 тыс. 091 тэст.