«Піянерская вытрымка» калектыўнага мінулага
Актуальнае маладое пакаленне Y, якое нарадзілася вакол 90-х, не мае настальгіі па савецкім мінулым, бо сыход з дзяцінства не выклікае такое ж шчымлівае пачуццё, якое з’яўляецца, калі праходзіць маладосць. Для тых жа, хто заканчваў школу ў СССР, усе гэтыя чырвоныя гальштукі нясуць не толькі ідэалогію таталітарнай краіны, а і нешта асабістае.
Стваральнікі выставачна-дыскусійнага праекту «Піянерская вытрымка» паставілі сабе амбіцыйную мэту «Стварыць дыскусійную пляцоўку і на прыкладзе тыпавога аб'екта эпохі пераасэнсаваць калектыўнае мінулае, паглыбіць і пашырыць сённяшні вопыт».
Арганізатары: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», фотапартал ZНЯТА, партал «Новая Эўропа». Куратар Зміцер Вайноўскі.
У закінутых летніках і парках вакол нас руйнуюцца статуі піянераў і піянерак. Яны зарастаюць нерадзімымі плямамі моху, па слаях выцвілай фарбы на іх тварах чытаецца ўзрост, а расколіны па ўсім целе кажуць пра «піянерскую старасць». Углядаючыся ў гэтыя аб'екты, мы бачым штосьці большае — характар і гісторыю — бачым, як руйнуецца наша агульнае «камунальнае цела часу».
Праграма мерапрыемстваў праекта:
• 11 чэрвеня, 19:00 Лекцыя «Набліжаецца эра светлых гадоў ...»: генеалогія піянерскай маралі ў савецкім кінематографе»(Н. Дзянішчык, культуролаг, выкладчык ЕГУ)
• 12 чэрвеня, 19:00 Паказ фільма з праграмы «Перад абліччам сваіх таварышаў ...: пра жыццё піянераў у савецкім кіно 1930-1980-х гг». «Новы Гулівер» (рэж. А. Птушко, 1935). Каментары В. Раманавай (к. філалагічных навук, культуролаг) і Н. Дзянішчык.
• 13 чэрвеня, 19:00 «Калектыўная бяседа» — нефармальная сустрэча-дыялог з людзьмі старэйшага пакалення, пры садзейнічанні феміністычнай ініцыятывы «Гендэрны маршрут» сумесна з АА «Радзіслава». Ідэя дыялогу пакаленняў з'яўляецца спробай набліжэння нашага гістарычнага мінулага праз размовы з пенсіянерамі. Мэта экскурсіі – знаёмства з выставай «Піянерская вытрымка» і яе сумеснага абмеркавання ў працэсе бяседы — пераадолець сацыяльнае выключэнне пажылых людзей з публічных месцаў Мінска, аднавіць справядлівасць і наладзіць камунікатыўнае ўзаемадзеянне.
• 17 чэрвеня, 19:00 Паказ фільма з праграмы «Перад абліччам сваіх таварышаў ...: пра жыццё піянераў у савецкім кіно 1930-1980-х гг». Каментары В. Раманавай і Н. Дзянішчык.
• 19 чэрвеня, 19:00 Паказ фільма з праграмы «Перад абліччам сваіх таварышаў ...: пра жыццё піянераў у савецкім кіно 1930-1980-х гг». Каментары В. Раманавай і Н. Дзянішчык.
• 20 чэрвеня, 19:00 Лекцыя «Памяць пра савецкае мінулае у Беларусі: што з ёй рабіць?» А. Братачкін (гісторык, рэдактар «Новай Еўропы»). Падчас лекцыі ў папулярнай форме будуць разгледжаны некаторыя праблемы, якія ўзнікаюць у працы з савецкім мінулым Беларусі.
• 24 чэрвеня, 19:00 Паказ фільма з праграмы «Перад абліччам сваіх таварышаў ...: пра жыццё піянераў у савецкім кіно 1930-1980-х гг». Каментары В. Раманавай і Н. Дзянішчык.
• 25 чэрвеня, 19:00 Даклад і дыскусія «Ідэалы сяброўства: піянеры і мы» В. Шпарага (філосаф, рэдактар «Новай Еўропы», дацэнт ЕГУ). У дакладзе і падчас дыскусіі будзе прапанавана абмеркаваць розныя мадэлі сяброўства, як яны разумеліся і якімі былі ў савецкі час, а таксама як іх разумець і якімі яны могуць быць сёння.
• 26 чэрвеня, 19:00 Паказ фільма з праграмы «Перад абліччам сваіх таварышаў ...: пра жыццё піянераў у савецкім кіно 1930-1980-х гг». Каментары В. Раманавай і Н. Дзянішчык.
• 27 чэрвеня, 17:00 Выніковая дыскусія