Перастала выходзіць на сувязь журналістка TUT.BY І «Новага Часу» Аляксандра Квіткевіч (абноўлена)
Яна рыхтавала рэпартаж з маршу пенсіянераў.
Марш ужо скончыўся, а нашая журналістка на сувязь не выйшла.
Вядома, што падчас сённяшняга Маршу Жалобы з удзелам пенсіянераў былі затрыманні.
Як нам стала вядома, Аляксандру затрымалі каля 16.30-16.35 на плошчы Якуба Коласа. Цяпер Аляксандра Квіткевіч у Ленінскім РУУС. Таксама затрыманы журналіст БелаПАН Максім Лаўрэцкі.