«Педэраст!». Ябацька ў пагонах убачыў Губку Боба там, дзе яго няма. І абурыўся
Мінчук выявіў Губку Боба на плакаце сацыяльнай рэкламы і абурыўся прапагандай «педэрастыі». А вы гэта ўсё бачыце? Пра смешную гісторыю, якая паказвае ўнутраны свет апантаных ябацек, распавядае «Люстэрка».
Падпалкоўнік унутраных войскаў у адстаўцы Аляксандр
Плавінскі выявіў у Мінску беларускамоўную сацыяльную рэкламу і абурыўся ў сацсетках Губкам Бобам, якога ён прылічае да «педэрастаў». Аднак ні Губкі Боба, ні «педэрастаў» на плакаце няма, там толькі тры геаметрычныя фігуры.
Сацыяльную рэкламу з заклікам закрываць кран падчас чысткі
зубоў Плавінскі ўбачыў у падземным пераходзе пад плошчай Якуба Коласа. З яго
слоў, там вісяць чатыры аднолькавыя плакаты. «У жыхароў Мінска хіба няма ў
кватэрах лічыльнікаў вады і бацькі не кантралююць яе расход і аплату? Але не
«будзім» занадта прыдзірлівымі да сацыяльнай рэкламы», — напісаў
падпалкоўнік запасу (пераклад з рускай мовы з захаваннем арфаграфіі аўтара).
«Першае, што кідаецца ў вочы — тры гендарна-нейтральныя
істоты з замежнага мультфільма. У нас што, няма сваіх мульцяшных персанажаў для
такой рэкламы? Няўжо хлопчыкі і дзяўчынкі ў святле заходніх павеваў «агульная эўрапейскіх каштоўнасцяў» у нашай краіне ўжо сталі не ў пашане? Ці гэта так «пілуюць» гарадскі бюджэт для рэкламы замежных мультфільмаў?» — задаецца пытаннямі
Плавінскі, выкарыстоўваючы беларускую мову для прыніжэння.
Ён прызнаў у квадратным аранжавым персанажы Губку Боба — героя
мультсерыяла тэлеканала Nickelodeon. У 2020 годзе падчас месяца гей-прайду
канал размясціў фота Губкі Боба — верагодна, спрабаваў паказаць, што ён проста
падтрымлівае ЛГБТ. Стваральнік персанажа Стывен Хіленберг яшчэ ў 2005 годзе
распавёў, што не надзяляў сваіх персанажаў якой-небудзь сэксуальнасцю,
расцэньваючы іх як асексуальных герояў.
Але Плавінскі катэгарычны.
«Кажучы больш зразумелай для старэйшага пакалення мовай — ён педэраст! Дарагія мінчане, «віншую» вас: у наш горад пад выглядам сацыяльнай «праціснулі» рэкламу педэрастыі! Няхай вашы дзеткі глядзяць і вучацца ў мульцяшнага педэраста, як трэба эканоміць ваду!» — сказаў на заканчэнне былы вайсковец.
Аляксандр Плавінскі пасля выхаду на пенсію заняўся
пісьменніцтвам і выдаў некалькі гісторыка-папулярных кніг. Адна з іх
называецца «Курапаты ля вытокаў гістарычнай сенсацыі» і прысвечаная
выкрыццю «міфа пра савецкія рэпрэсіі». Ужо гэта паказвае, што Плавінскі — з радыкальнага крыла ябацек-цемрашалаў, ад якіх часам шарахаюцца нават свае. Так, пенсіянер у пагонах сумесна з прарасійскай актывісткай Вольгай Бондаравай«выкрываў хлусню і маніпуляцыі Марзалюка» пра
Курапаты. Плавінскі знаходзіцца ў кампартыі Беларусі.