Павел Вінаградаў выйшаў на волю
Пра гэта яго жонка Святлана паведаміла ў «Фэйсбуку».

Грамадскі актывіст Павел Вінаградаў выйшаў на волю ў нядзелю 22 жніўня. Яго жонка Святлана напісала пра гэта ў «Фэйсбуку».
Павел Вінаградаў быў затрыманы 5 ліпеня, у яго адбыўся ператрус. Вінаградава затрымалі за допіс у «Фэйсбуку», у якім, на думку міліцыі, утрымліваўся заклік да выхаду на акцыю пратэсту.