Памежнікі Польшчы прадухілілі 592 спробы нелегальнай міграцыі з Беларусі
За пятніцу, 15 кастрычніка, польскія памежнікі прадухілілі 592 спробы незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на Памежную службу Польшчы. У чацвер было зроблена 682 спробы.
За пятніцу, 15 кастрычніка, польскія памежнікі прадухілілі 592 спробы незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы. Адзін нелегальны мігрант затрыманы, ён грамадзянін Ірака. За дапамогу нелегалам таксама затрыманыя 10 замежнікаў. Гэта грамадзяне Турцыі, Румыніі, Германіі, Грузіі, Балгарыі, Туніса і Малдовы.
Польскі Сейм ухваліў законапраект, па якім нелегальных мігрантаў, затрыманых пры перасячэнні мяжы, будуць высылаць з Польшчы. Ім таксама можа быць забаронены ўезд у краіну на тэрмін ад шасці месяцаў да трох гадоў.