Беларус, якога палічылі зніклым, знайшоўся ў Варшаве

Як паведаміў бацька Дзяніса Янакоўскага, ягоны сын цяпер знаходзіцца ў Варшаве. Ён жывы і здаровы.

46be0000_0aff_0242_1bb7_08d98fc27a67_w1023_r1_s.webp

Пра тое, што адбылося, родныя паведамяць пазней.
Дзяніса Янкоўскага 16 кастрычніка афіцыйна абвясцілі ў вышук у Польшчы.
Бацька былога студэнта 2-га курса БНТУ Дзяніса Янкоўскага Яўген Янкоўскі раней расказаў, што ягоны сын перастаў выходзіць на сувязь з вечара 8 кастрычніка.
Дзяніс Янкоўскі ў пачатку кастрычніка паехаў шукаць здымнае жыллё ў Кракаве, дзе з 4-га кастрычніка ў яго пачыналася вучоба ў Эканамічным універсітэце, расказаў бацька:
«Сын знаходзіўся з лістапада мінулага года ў Польшчы. Выехаў пасля таго, як яго затрымалі на Маршы студэнтаў. Ён адседзеў 15 сутак. І потым мы вырашылі, што яму тэрмінова трэба ехаць з краіны».
Па словах бацькі Дзяніса, некаторы час пасля выезду з Беларусі сын знаходзіўся ва Украіне. У Варшаву ён прыехаў у студзені. Праз некаторы час хлопец паступіў на праграму Каліноўскага. Да ліпеня ён праходзіў моўныя курсы пры Варшаўскім універсітэце, пасля іх заканчэння паступіў у Кракаўскі эканамічны ўніверсітэт. Да эміграцыі Дзяніс вучыўся ў БНТУ на другім курсе па спецыяльнасці «Інтэлектуальныя сістэмы і абсталяванне».
Радыё Свабода