Мігранты — пра беларускіх сілавікоў: «Яны спустошылі нашыя кішэні, а ўначы сілай адвезлі да мяжы»
Пара з Ірана тры дні правяла ў лесе на беларуска-польскай мяжы без ежы і грошай. Як так выйшла, яна расказала карэспандэнту DW.
Жанчына сказала, што страціла сваё ненароджанае дзіця.
«Шэсць дзён таму я павалілася, у мяне пачаўся крывацёк,
цяпер я больш не цяжарная».
Пара апавяла, што праз 10 дзён пасля таго, як яны пакінулі
Мінск, іх літаральна выштурхнулі ў памежную зону.
«Беларуская міліцыя забрала ў нас усе грошы, — сказаў
мужчына. — Мы аддалі ім грошы, каб яны купілі нам ежу і актывавалі нашыя
сім-карты для тэлефона, але яны так нічога нам і не прынеслі.
Яны спустошылі нашыя кішэні, а ўначы сілай адвезлі нас да
мяжы».
Польскія валанцёры прывезлі гэтай пары ежу, цёплыя рэчы і выклікалі памежнікаў, якія забралі мігрантаў.
15 кастрычніка польскія памежнікі зафіксавалі 592 спробы незаконнага пранікнення на тэрыторыю Польшчы. 1 мігранта затрымалі, астатніх развярнулі. 10 чалавек затрымалі за дапамогу мігрантам. Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак паведаміў, што мяжу дапамагаюць ахоўваць больш як тры тысячы жаўнераў.
У Літве спынілі 35 спробаў, у Латвіі — 20.
Паводле «Свабоды».