Палітвязню Арцёму Баярскаму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай

Палітвязню Арцёму Баярскаму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 16 жніўня. Сёння яму споўнілася 20 гадоў

Фота viasna96

Фота viasna96

За кратамі Арцём знаходзіцца ўжо больш за 2 месяцы, нагадваюць праваабаронцы. У сакавіку хлопцу прысудзілі 25 сутак паводле арт. 24.23 КаАП, а потым прад'явілі абвінавачванні па арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне альбо кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем). Каб атрымаць відэа для тэлеграм-канала Азаронка, дзе студэнт прызнаецца ў адміністраванні пабліка, Арцёма білі дубінкамі па спіне і ягадзіцах. 4 чэрвеня стала вядома, што палітвязня адлічылі з хімфака БДУ.

18 чэрвеня Арцём Баярскі адзначае сваё 20-годдзе ў СІЗА-1.

Павіншаваць і падтрымаць Арцёма можна па адрасе: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2