Андрэя Пачобута ўганаравалі Галоўнай прэміяй «За свабоду слова» Асацыяцыі польскіх журналістаў
Гродзенскі журналіст, палітвязень Андрэй Пачобут, чалец галоўнай рады «Саюза палякаў Беларусі», які цяпер знаходзіцца ў турме, быў уганараваны Галоўнай прэміяй «За свабоду слова» Асацыяцыі польскіх журналістаў, паведамляе «Радыё Рацыя».
Падвядзенне вынікаў 28-га конкурсу Асацыяцыі польскіх журналістаў адбылося 17 чэрвеня ў Варшаве.
Такім чынам, узнагароду «За свабоду слова» за Андрэя Пачобута, які знаходзіцца за кратамі з 25 сакавіка, атрымала дырэктарка тэлекампаніі «Белсат» Агнешка Рамашэўская-Гузы.
Падчас мерапрыемства на сцэне былі змешчаныя выявы ўсіх беларускіх журналістаў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі, коратка распавялі пра кожнага з іх.