Палітвязні Дзмітрый Гопта і Юрый Вінічук выйшлі на волю
Стала вядома пра вызваленне двух палітычных зняволеных. Адбылі тэрміны і будуць сустракаць Новы год дома Дзмітрый Гопта са Жлобіна і берасцеец Юрый Вінічук.
Пра вызвалене 23-гадовага жыхара Жлобіна Дзмітрыя Гопты паведаміла ініцыятыва D*ssidentby. Дзмітрый Гопта мае разумовую адсталасць. Ён быў асуджаны да двух гадоў калоніі за падзеі 9 і 10 жніўня 2020 года ў Жлобіне. Вядома, што маці хлопца прасіла памілаваць сына, але ёй адмовілі.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 41-гадовы палітвязень Юрый Вінічук цалкам адбыў тэрмін на «хіміі» і 28 снежня выйшаў на волю. 1,5 года абмежавання волі жыхару Брэста прысудзілі за абразу Лукашэнкі.
30 кастрычніка ў асіповіцкую ПУАТ-48 прыязжалі
сілавікі, там людзей паклалі тварамі ў падлогу, правяралі тэлефоны. Пасля
гэтага Юрыя Вінічука затрымалі, а пазней прызначылі 7 сутак арышту.