Пад арэнднае жыллё ў Гродне прапануюць кватэры з прыбіральняй на вуліцы

Гродзенскі гарвыканкам вылучыў для прадстаўлення грамадзянам у арэнду 4 кватэры, якія вызваліліся ад жыльцоў.  



get_img70.jpg

У Кастрычніцкім раёне — у дамах 1935 і 1952 гадоў пабудовы.

Паводле абвесткі, змешчанай на сайце гарвыканкама, двухпакаёвая кватэра (вул.Асавіяхімаўская, 1-3) агульнай плошчай 32,4 кв.м мае пячное ацяпленне, халоднае водазабеспячэнне, каналізацыю, “прыбіральню дваравую”.

Жыллё знаходзіцца ў мансарднай частцы дома 1935 года пабудовы.

Другая кватэра — двухпакаёўка агульнай плошчай 47,4 кв.м па адрасе вул. Друцк, 2-4.

Нягледзячы на тое, што дом маладзейшы — 1952 года, умовы ідэнтычныя: пячное ацяпленне, халоднае водазабеспячэнне, балонны газ і прыбіральня ў двары.


 

Адміністрацыя Ленінскага раёна прапануе арандатарам пасяліцца ў гістарычным будынку 1898 года па адрасе вул. Карла Маркса, 14-1, альбо ў кватэры па вул. Валковіча, 25-15, 1960 года пабудовы. Найлепшыя (цалкам сучасныя) умовы для пражывання — у доме, пабудаваным 115 гадоў таму.


 

У Гродне арэндная плата за карыстанне жылымі памяшканнямі камерцыйнага фонду налічваецца з разліку 10 тысяч рублёў за квадратны метр агульнай плошчы ў месяц.

Для кватэр, у якіх адсутнічае гарачае, халоднае водазабеспячэнне, цэнтральнае ацяпленне, аплата памяншаецца на 10% за кожны адсутны від інжынернай сістэмы.


 

Да гэтага часу пад арэнднае жыллё ў Гродне вылучаліся кватэры ў новапабудаваных дамах.


www.t-styl.info

Здымак http://modusponens.info