О Лёд жыцця ў дакладны Дзень...
15 мая 1886 году памерла выбітная амерыканская паэтка Эмілі Дзікінсан. Пры жыцці было надрукавана толькі сем яе вершаў, слава прыйшла да яе толькі пасля смерці. Творы Дзікінсан здзіўлялі — і здзіўляюць — вольнай аўтарскай пунктуацыяй, засяроджанасцю і ўдумлівай гутаркай з вечнасцю. Збору твораў Дзікінсан на беларускае мове няма. Прапаную адзін з яе вершаў у перакладзе на беларускую мову.
Ён быў са мной а раней Смерць
Акупавала Дом —
Сваёю Немачу блядой
Свінцовым Барахлом —
О Лёд жыцця ў дакладны Дзень
Была б Любоў вярней
Экстаз пашырыў бы Уваход
І пільнаваў дзвярэй.
Пераклад Андрэй Расінскі
На мове арыгіналу:
Emily Dickinson
It came at last but prompter Death
Had occupied the House —
His pallid Furniture arranged
And his metallic Peace —
Oh faithful Frost that kept the Date
Had Love as punctual been
Delight had aggrandized the Gate
And blocked the coming in.