Новы Чарнобыль? Не, дзякуй!
Стывен Фрай заклікаў падпісаць петыцыю супраць АЭС у Беларусі.
«Яшчэ адзін Чарнобыль? Не, дзякуй! Далучайцеся да мяне — падпішыце петыцыю, каб заблакаваць сумнеўную новую атамную станцыю ў Беларусі»,— напісаў
у сваім Твітары вядомы брытанскі акцёр.
Сама петыцыя размешчана на сайце Change.org беларускім
«Свабодным тэатрам» і адрасавана структурам Еўрасаюза.
Стывен Фрай — англійскі акцёр, пісьменнік і драматург, вядомасць якому прынеслі перш за ўсё ролі ў брытанскіх камедыйных тэлесерыялах.
Таксама ён вядомы па фільмах «Аліса ў краіне цудаў», дзе сыграў Чашырскага ката, «Шэрлак Холмс: Гульня ценяў», у якой выканаў ролю брата Холмса,
«Хобіт: Пусташ Смаўга», дзе Фрай зняўся ў ролі мэра Эсгарота.
Еўрарадыё