Неспакойная пятніца: людзей забіраюць з кватэр і затрымліваюць на пікетах (дапоўнена)

30 кастрычніка працягваецца пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі, адлічэнні студэнтаў і іншыя формы ціску.

Ланцуг салідарнасці ў Бараўлянах. Скрыншот з відэа.

Ланцуг салідарнасці ў Бараўлянах. Скрыншот з відэа.

У Мінску раніцай быў затрыманы падчас адзіночнага пікету каля сталічнай гімназіі №8 Іван Булва. Па словах сведкаў, яго схапілі чатыры амапаўцы і запхнулі ў аўтамабіль. Меркавана яго павезлі ў РУУС Савецкага раёна.
Уначы з дому супрацоўнікі міліцыі забралі Кірыла Фядосава. Ягоны бацька змог даведацца, што сына адвезлі ў ІЧУ на Акрэсціна. Таксама з кватэры ў РУУС Савецкага раёна забралі Янкоўскага Паўла.
Паведамляецца пра затрыманне жыхара Мінска Сяргея Ласіцкага. Раніцай яго даставілі ў Маскоўскі РУУС, затым у Следчы камітэт. 
Спіс затрыманых 30 кастрычніка:

1. Булва Іван Васільевіч, Мінск. Затрыманы на пікеце каля гімназіі №8 2. Ласіцкі Сяргей Уладзіміравіч, Мінск. З Маскоўскага РУУС адвезлі ў СК 3. Радына Аляксей Андрэевіч, Мінск. З раніцы не адказвае на тэлефон 4. Фядосаў Кірыл Юр'евіч, Мінск. У ІЧУ на Акрэсціна. Забралі уначы з дому 5. Янкоўскі Павел Вячаслававіч, Мінск, Савецкі РУУС. Забралі з дома па вуліцы Сурганава, 20
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце пра гэта праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
+375 44 734 45 51+375 29 835 94 49+375 17 377 55 40.Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna