Не стала шчырага беларуса
12 красавіка на 92-м годзе пайшоў з жыцця найстарэйшы беларускі святар у эміграцыі айцец Кастусь Маскалік.
Быў ён святаром усходняга абраду. Дзяцінства і юнацтва айца Кастуся прайшло ў Нясвіжскім раёне. Калі пачалася вайна, Кастусь быў прызваны ў Чырвоную Армію, а потым запісаўся ў войска генерала
Андэрса. Прайшоў з войскам увесь Блізкі Усход, на ўсё жыццё запомніўшы даты і дэталі вайсковага паходу таго часу.

Потым, ужо святаром Беларускай Каталіцкай Місіі ў Лондане, айцец Кастусь за якім-небудзь сняданкам мог раптам сказаць: «Сёння 50 гадоў, як я перайшоў Іардан», або, скажам, як
увайшоў у Іерусалім. І ганарыўся, што за ўсю вайну не зрабіў аніводнага стрэлу, бо служыў пры кухні.
Па вайне ў рымскім езуіцкім калегіуме Rusicum атрымаў адукацыю ды быў высвячаны на святара. Працаваў у розных краінах — то чытаў па-беларуску навіны на ватыканскім радыё, то ўзначальваў
беларускую каталіцкую місію ў Парыжы. Але найбольш часу пражыў у Лондане.