Названы прэтэндэнты на прэмію імя Ніны Багінскай у лістападзе

Народная прэмія За асабістую мужнасць імя Ніны Багінскай заснавана ў кастрычніку 2020 года па ініцыятыве групы грамадзян.

123323819_139912747874391_3907226554999872849_o.jpg


Прэмія будзе прысуджацца штомесяц. Лаўрэатаў будуць выбіраць з ліку кандыдатаў, прапанаваных грамадзянамі. Сродкі на прэмію збіраюцца праз краўдфандынг.
"Імя Ніны Багінскай, як і сотні тысяч іншых гераічных імёнаў з Беларусі, якія да нядаўняга часу былі вядомыя вузкаму колу людзей, цяпер захапляюць увесь свет сваёй мужнасцю, устойлівасцю і адвагай у барацьбе за дэмакратычныя каштоўнасці. Безумоўна, што ўсе імёны гэтых людзей заслугоўваюць прызнання і падзякі", — адзначаюць ініцыятары прэміі.
На іх думку, "Ніна Багінская стала не проста сімвалам пратэстаў, яна стала сімвалам мужнасці і перамогі над вечным страхам, у якім наш народ жыў многія дзесяцігоддзі. Калі людзі скідаюць з сябе кайданы страху яны раскрываюцца ў новай якасці не толькі сярод сваіх блізкіх, але і для ўсяго грамадства, іх учынкамі пачынаюць захапляцца, ім пераймаюць».
"Сёння любы чалавек, які мае мужнасць паказаць публічна свае перакананні — Герой, які змагаецца з несправядлівасцю і беззаконнем, і заслугоўвае таго, каб пра яго гаварылі", — адзначаюць ініцыятары прэміі.
На прэмію Ніны Багінскай у лістападзе прапанаваны наступныя кандыдатуры:
Павел Севярынец, палітычны дзяячВалерый Руселік, блогер Daroha Дзмітрый Шчыгельскі, грамадскі дзяячАндрэй Зубаў, расійскі гісторыкІна Зайцава, бел-чырвона-белая нявеста, артысткаУладзімір Мацкевіч, філосафЯн Грыб, паэт і грамадскі дзяячВіктар Манкевіч, рабочы завода «Атлант»