Навадворская была чалавекам-эпохай
Вядомы расійскі публіцыст Леў Рубінштэйн адгукнуўся на смерць Валерыі Навадворскай.
Памерла Валерыя Навадворская.
Яна была чалавекам-эпохай.
Да яе ставіліся, мякка кажучы, па-рознаму. Мне даводзілася мець стаснкі з людзьмі, якія ставяцца да яе як да прарока. Мне даводзілася бачыць і чуць тых, хто ўважаў яе ледзь не за свайго
асабістага ворага. Хтосьці ўважаў яе за вар'ятку. Камусці здавалася яна смешнай. Але вось за нудную і манатонную яе не ўважаў ніхто.
Многім здавалася, што яна складалася з адных толькі рагоў, за якія ўвесь час чапляліся і аб якія балюча стукаліся тыя, хто праходзіў міма.
Лютасць і ціхамірнасць, не заўсёды прыемная шчырасць і прыязнасць — усё гэта разам, і ўсё гэта яна.
Сыход такіх людзей небяспечны з'яўленнем у грамадскай атмасферы велізарнай азонавай дзіркі. Цяжка і доўга гэтую дзірку давядзецца цыраваць. Але давядзецца, падзецца няма куды.
А яе неспакойная, няўрымслівая, палкая душа хай цяпер спачне.
Леў Рубінштэйн, grani.ru