Начальніка Баранавіцкага ДАІ, які п'яным збіў жанчыну, адхілілі ад пасады

Часовы выканаўца абавязкаў начальніка ДАІ Баранавічаў, які здзейсніў п'янае ДТЗ, адхілены ад пасады. Пра гэта паведаміў БелТА намеснік начальніка УДАІ МУС Беларусі Аляксандр Цагельнік.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота


Ён нагадаў, што згодна з палажэннем аб праходжанні службы ў органах унутраных спраў у выпадку прыцягнення супрацоўніка ў якасці падазраванага або абвінавачанага па крымінальнай справе ён можа быць часова адхілены ад пасады. Часовае адхіленне супрацоўніка ад пасады ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным Крымінальна-працэсуальным кодэксам Беларусі. У выпадку прымянення ў дачыненні да супрацоўніка меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту выплата яму грашовага забеспячэння або штомесячнай дзяржаўнай дапамогі прыпыняецца.
«Цяпер ён адхілены ад пасады, затрыманы і знаходзіцца пад вартай у следчым ізалятары. Ён будзе ў любым выпадку звольнены з органаў — іншых варыянтаў няма», — сказаў Аляксандр Цагельнік.
У дачыненні да ч.в. абавязкаў начальніка ДАІ Баранавічаў распачата крымінальная справа па ч.4 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) КК РБ.