На Нобелеўскую прэмію міру 2016 года будзе прэтэндаваць 376 кандыдатаў
Спіс прэтэндэнтаў у гэтым годзе больш чым на 100 асобаў перавышае ўсталяваны ў 2014 годзе рэкорд у 278 намінантаў.
Нобелеўская прэмія, wikimedia.org
У 2016 годзе на прэмію ўжо вылучаныя 228 чалавек і 148 арганізацый, прытым што ў апошнія гады колькасць арганізацый-намінантаў, як правіла, не перавышала 50.
Працэс выбару лаўрэата зойме каля сямі месяцаў. Імя пераможцы стане вядома толькі ў кастрычніку. Згодна з існай традыцыяй, поўны спіс намінантаў не абвяшчаецца. Толькі па сканчэнні 50-гадовага тэрміну пасля прысуджэння ўзнагарод Нобелеўскі фонд лічыць магчымым агучыць дакументы, якія ляглі ў аснову прынятага рашэння.
Тым не менш, кожны год звесткі аб вылучэнні тых ці іншых кандыдатаў непазбежна трапляюць у СМІ ад арганізацый або асоб, якія валодаюць правам намінавання. У гэтым годзе сярод патэнцыйных лаўрэатаў, аб вылучэнні якіх стала вядома са СМІ, фігуруюць былы супрацоўнік спэцслужбаў ЗША Эдвард Сноўдэн, выкрывальнік сакрэтаў Пентагона Дэніэл Элсберг ды Папа Рымскі Францыск. Сярэд прэтэндэнтаў і кандыдат на пасаду прэзідэнта ЗША амерыканскі бізнесмен Дональд Трамп.
Былы супрацоўнік спэцслужбаў ЗША Эдвард Сноўдэн — адзін з фаварытаў "нобелеўскай гонкі" ў гэтым годзе / cubadebate.cu
Спіс фаварытаў “нобелеўскай гонкі”, які штогод складае дырэктар нарвежскага Інстытута даследавання праблем міру Крысціян Берг Харпвікен, пакуль што ўзначальвае Сноўдэн. Сярод іншых прэтэндэнтаў на прэмію, якіх называе Харпвікен, міністр энергетыкі ЗША Эрнэст Моніс і кіраўнік Арганізацыі па атамнай Энергіі Ірана Алі Акбар Салехі (здзелка па іранскай ядзернай праграме), прэзідэнт Калумбіі Хуан Мануэль Сантас і лідэр Рэвалюцыйных узброеных сілаў Калумбіі Тымалеён Хіменэс (чакаецца пагадненне аб спыненні ўнутранага канфлікту ў краіне), генпракурор Гватэмалы Тэльма Альдана, кіраўнік Міжнароднай камісіі па барацьбе з бязладдзем у Гватэмале Іван Веласкес і праваабаронца Аўра Элена Фарфал (дзейны ўдзел у палітычнай трансфармацыі краіны), а таксама лаўрэат прэміі Сахарава лекар з Дэмакратычнай рэспублікі Конга (ДРК) Дэні Муквеге (аказанне дапамогі ахвярам групавых згвалтаванняў у ДРК).
Прэмія міру, якую часта называюць самай прэстыжнай з узнагародаў, якія носяць імя Альфрэда Нобеля, у адпаведнасці з тэстаментам выбітнага шведскага навукоўца, прысуджаецца "асобе, якая дамаглася найбольшых поспехаў, альбо таму, хто зрабіў больш за іншых у справе згуртавання народаў і скарачэння колькасці дзеючых войскаў, а таксама за правядзенне мірных кангрэсаў і прыцягненне да іх ўвагі ". Зрэшты, у апошнія гады фармулёўка больш чым векавой даўніны тлумачыцца камітэтам досыць шырока.
Як і астатнія нобелеўскія ўзнагароды, яна ўручаецца ў гадавіну смерці вялікага хіміка, які памёр 10 снежня 1896 гада. Пры гэтым, згодна з апошняй воляй Нобеля, прэмія міру, у адрозненне ад чатырох астатніх узнагарод, што афіцыйна носяць яго імя, прысвойваецца не ў Стакгольме, а ў Осла. У сваім завяшчанні на гэтым настаяў сам навуковец, які пазначыў таксама, што рашэнні аб прысуджэнні прэміі павінен прымаць камітэт з пяці чалавек, прызначаных нарвежскім парламентам. У яго па традыцыі ўваходзяць ветэраны нарвежскай палітыкі і былыя кіраўнікі партый. Да мінулага года старшынёй камітэта быў генеральны сакратар Рады Еўропы і былы прэм'ер-міністр Нарвегіі Турб'ерн Ягланд.
Пераможцы Нобелеўскай прэміі міра 2015 года — туніскі "квартэт" / afrique360.com
У 2015 годзе Нобелеўская прэмія міру была прысуджана туніскаму "квартэту" нацыянальнага дыялогу — чатыром арганізацыям, што спрыялі вырашэнню вострага палітычнага крызісу ў краіне пасля "язмінавай рэвалюцыі" 2011 года. Памер грашовай прэміі ў 2015-м, як і ў папярэднія два гады, быў роўны 8 млн шведскіх крон ($ 930 тыс. па бягучым курсе).
Паводле БелТА.