Мужа керамісткі Наталлі Карнеевай вызвалілі, але яе дзіця застаецца ў прытулку
10-гадовая дачка затрыманай керамісткі Наталлі Карнеевай да гэтага часу знаходзіцца ў прытулку, паведамляюць праваабаронцы.
Вядома, што
на апеку над дзяўчынкай падалі заявы трое блізкіх людзей Наталлі, але ніхто з
іх цалкам не адпавядае крытэрам (кроўнае сваяцтва, свая жылплошча і «метры» для
дзяўчынкі, даведка аб зарплаце за апошнія 6 месяцаў).
Пакуль
Багдана ў «Сацыяльна-педагагічным цэнтры з прытулкам Заводскага раёна Мінска»,
яе нельга браць на выходныя, толькі наведваць па дазволе ўвечары з 17 да 19.
Прыкладна праз 3-4 месяцы, калі не прызначаць апекуна з прадстаўленых
варыянтаў, яна трапіць у дзіцячы дом.
Учора
паведамлялася, што з-за кратаў выпусцілі мужа Наталлі, аднак на сітуацыю з
дзяўчынкай гэтай ніяк не паўплывае, бо Багдана — не ягоная дачка.
Нагадаем,
Наталлю затрымалі 19 жніўня. Папярэдне, яе вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах у
2020 годзе (арт. 342 КК).