Прад'яўлена канчатковае абвінавачанне аднаму з адміністратараў платформы «23*34»
Пра гэта пішуць людзі ў масках на сваіх праўладных каналах у Тэлеграм.
Па даных следства, адміністратары «Ч*рнай кнігі» ўступілі ў кантакт з кіраўнікамі рэсурсу «23*34».
Паспрабуйце ацаніць стыль афіцыйнага паведамлення:
«Ключавы парадак дня на дэструктыўным партале быў заснаваны на палітычнай варожасці, нянавісці і паклёпе. Пры дапамозе дадзенага рэсурсу радыкалам і анархістам даваліся псеўдастатусы "палітвязняў", а ўчыненне злачынстваў заахвочвалася і папулярызавалася».
У верасні 2021 года мужчына прыехаў у Беларусь, дзе быў затрыманы. У працэсе даследавання канфіскаванай камп'ютарнай тэхнікі органы прыйшлі да высновы, што мужчына нібы захоўваў асабістыя даныя амаль 17 тысяч службовых асоб, праваахоўнікаў і вайскоўцаў.
Цяпер яму прад'яўлена абвінавачанне па ч.3 арт.130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Расследаванне крымінальнай справы завершана. Матэрыялы перададзены пракурору для накіравання ў суд.