Расійскага журналіста Івана Сафронава прысудзілі да 22 гадоў калоніі па справе аб дзяржздрадзе

«Калі верыць боку абвінавачання, я ў нейкі час (неўстаноўлены), у нейкую дату (неўстаноўленую) у нейкіх асоб (таксама неўстаноўленых) выведаў нешта сакрэтнае. Шукалі гэтых міфічных сакрэтаносьбітаў — але не знайшлі. Чаму? У мяне ёсць адказ: таму што няма ніякіх асоб, у якіх я нешта і калі-небудзь выведваў сакрэтнае», — заявіў журналіст у апошнім слове.


Па версіі ФСБ, у 2015 годзе Сафронаў паведаміў палітолагу Дэмуры Вароніну, які мае грамадзянства Расіі і ФРГ, інфармацыю аб расійскіх войсках у Сірыі, а ў 2017 годзе праз свайго сябра, чэха Марціна Ларыша перадаў сакрэтную інфармацыю чэшскім спецслужбам.

safronau.jpg


Сафронаў не прызнаў віну і неаднаразова адмаўляўся ад здзелкі са следствам. Крымінальную справу ён звязаў з журналісцкай працай. «Калі верыць боку абвінавачання, я ў нейкі час (неўстаноўлены), у нейкую дату (неўстаноўленую) у нейкіх асоб (таксама неўстаноўленых) выведаў нешта сакрэтнае. Шукалі гэтых міфічных сакрэтаносьбітаў – але не знайшлі. Чаму? У мяне ёсць адказ: таму што няма ніякіх асоб, у якіх я нешта і калі-небудзь выведваў сакрэтнае», — заявіў журналіст у апошнім слове.
Паводле інфармацыі абароны Сафронава, палітолаг Дэмуры Варонін, які быў сведкам абвінавачання, даў у судзе паказанні, якія апраўдваюць Сафронава. Акрамя таго, выданне «Праект» вывучыла дакументы па справе журналіста і прыйшло да высновы, што большасць «сакрэтных» звестак, якія ён нібыта перадаў на Захад, ёсць у свабодным доступе ў інтэрнэце. «Бі-бі-сі» высветліла, што рэальнай прычынай пераследу Сафронава мог стаць яго артыкул аб пастаўцы расійскіх знішчальнікаў Егіпту.
Іван Сафронаў быў затрыманы ў ліпені 2020 года. Ён былы журналіст «Коммерсанта» і «Ведомостей», на момант затрымання працаваў дарадцам кіраўніка «Раскосмасу».
За амаль два гады арышту Сафронаву не дазвалялі спатканні з роднымі, забаранялі тэлефанаваць маці ў дзень нараджэння і абмяжоўвалі ў тэрмінах азнаямлення з матэрыяламі справы. Двое ягоных адвакатаў - Іван Паўлаў і Яўген Смірноў — былі вымушаныя з'ехаць з краіны, яшчэ аднаго — Дзмітрыя Талентава — арыштавалі па справе аб «фэйках» пра войска.