Марыя Калеснікава амаль восем месяцаў знаходзіцца ў адзіночнай камеры

Пра гэта стала вядома ад яе бацькі.

ehtgd4kxyaagetn.jpg

11 лістапада бацька Марыі Калеснікавай, асуджанай на 11 гадоў зняволення, пабачыўся з ёй у СІЗА. Гэта іх трэцяе «спатканне».
«Маша вельмі добра выглядае, — расказаў Аляксандр Паўлавіч штабу Віктара Бабарыкі. — Стройная, працягвае рабіць фізічныя практыкаванні і стала практыкаваць ёгу. Маша кажа, што гэта ёй надае дадатковыя сілы і ўпэўненасць. Марыя ўжо амаль восем месяцаў знаходзіцца ў камеры адна. Яна ад гэтага, скажам так, не ў захапленні, і будзе настойваць, каб гэтае становішча змяніць».