Крымінальную сраву супраць Ігара Казмерчака спынілі
Аршанскі актывіст і рэдактар незалежнага сайта orsha.eu быў падазраваным ў крымінальнай справе паводле артыкула 341 (апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці).
У межах гэтай справы 8-га ліпеня ў Ігара Казмерчака правялі ператрус, забралі аргтэхніку, а яго самога змясцілі на 72 гадзіны ў ізалятар часовага ўтрымання.
Справу, распачатую за надпісы на будынках, ён адразу назваў абсурднай, бо нічога падобнага не рабіў Пра гэта распавйў журналіст у каментары «Радыё Рацыя»:
— Яна ўвогуле такая абсурдная, што падпіска пра неразгалошванне бралася не таму, што ёсць нейкая таямніца следства. А таму, што, каб я ўсё расказаў, то ўся краіна смяялася б з нашых следчых. Быў адзін допыт, таксама ні пра што: з шасці пытанняў толькі адно пытанне тычылася справы, а ўсе астатнія — вакол дый усё.
Пра тое, што справа спыненая, Ігар Казмярчак даведаўся з ліста, дасланага з міліцыі. Такі самы ліст атрымалі рэгіянальны актывіст з рйцэнтра Дуброўна Міхаіл Чамурака і, верагодна, аршанец Раман, з якім Ігар Казмярчак пазнаёміўся ў ІЧУ падчас трохсуткавага зняволення. Усе трое былі затрыманыя ў межах адной і той самай справы і правялі за кратамі па 72 гадзіны.