Kоўшык на вакацыях: як знайсці добрую рэстарацыю

Я вельмі люблю гатаваць, але і вельмі люблю, калі для мяне гатуюць. Там дзе жывеш, усе проста – кожны мае свой спіс улюбёных рэстарацый. Але, што рабіць, калі трапляеш у абсалютна незнаёмае месца, а есці хочацца?  



1000_i_1_koushyk_3_article_big.jpg

Галоўныя вуліцы турыстычных гарадоў спакушаюць вялікімі неонамі і меню са здымкамі на ўсіх магчымых мовах. А яшчэ прыгожая дзяўчына (ці хлопец) ветліва ўсміхаюцца і запрашаюць зайсці. Зайсці ці не зайсці?


Я – не ўваходжу і шукаю месцаў па зусім іншых прынцыпах.

belsat.eu__media_uploads_i_7b8c04d1c5b10859f119dc242e1447a6.html

belsat.eu__media_uploads_i_89a2db780de9afbc1ac57486a7fc45e0.html

 

1

Не ем на галоўных вуліцах, хіба што для вас захапляльны від проста з вашага століка важнейшы. Заходжу глыбей і шукаю месцах на другой ці трэцяй лініі ад мора ці турыстычных перлінаў.

2

Назіраю, хто сядзіць у рэстарацыі. Калі турысты – іду далей, калі ўсе столікі занялі мясцовыя – то варта затрымацца.

3

Шукаю не самую модную рэстарацыю, што апісаная ва ўсіх даведніках для замежных турыстаў, але пытаю, тых, хто тут жыве, куды Вы ходзіце. Гэта гарантыя і якасці, і даступных коштаў.

4

Усміхаюся, цікаўлюся і размаўляю. Гэта сапраўды ўніверсальная мова. Калісьці стомленыя ад моцнага сонца мы хадзілі па Канах у пошуках нечага з’есці. Зайшлі ў невялікую сямейную рэстарацыю. Як вядома французы не вельмі добра валодаюць іншымі мовамі, а мы не ведалі французскую. З усмешкаю я азірнулася па залі. Нам дапамагла наведніца, якая патлумачыла галоўныя стравы, і мы маглі свядома выбраць з ялавічыны, перапёлкі ці рыбы. Калі прыйшоў час дэсерту, то яе на жаль ужо не было. А гаспадар, тыповы недзе 60-гадовы француз усміхнуўся – Crème brûlée? «Оui», – адзінае, што я змагла адказаць (па сакрэту вам скажу, што гэта мой улюбёны дэсерт). А потым ён пачаў мне паказваць нос і пытаць, што я адчуваю? Ммм... гэта не было так проста, тады ён адказаў: «Lavande». Так нечаканае адкрыццё стала для мяне сімвалам французскай кухні і найлепшым успамінам з Кан.

5

Не веру вялікаму меню. Толькі самыя вялікія ды добрыя рэстарацыі могуць дазволіць сабе мець у меню 50 свежых страваў. Аднак у выпадку, калі малая ці прыдарожная харчавальная прапаноўвае вам меню з 50 страваў можаце быць пэўнымі – большасць складнікаў будзе замарожаная ці з парашку. Часам і тое, і другое. А таму добрае меню – гэта маленькае меню.

6

У беларускай рэстаўрацыі не замаўляю крэветкі. Пытаю пра тое, што найчасцей замаўляюць кліенты – гэта гарантыя якасці і свежасці.


Часам так вандруючы па свеце можна трапіць на сапраўдную кулінарную перліну. Некалькі гадоў таму на Майорцы мы трапілі ў адну з маіх улюбёных рэстарацый. Вяртаючыся з мора з усім пляжным гаспадарствам і паўтарагадовым сынам на руках мы заўважылі месца, што дакладна адпавядае ўсім пералічаным крытэрыям. Зайшлі і... апынуліся ў кулінарным небе. Малы падчас гэтай распусты проста заснуў у мяне не руках. Давялося радзіць і з дзіцём, і з дэсертам. Але адарвацца было немагчыма... Калі выходзілі, заўважала налепкі парадніка Мішле (каб не рабіць тут рэкламы, каардынаты магу адпісаць у прыват).


І апошняе. Забудзьцеся на тое, чым харчуецеся ўдома. Цікаўцеся новымі смакамі і традыцыйнай кухняй, тых месцаў, якія наведваеце. Смачных вам вакацыяў!

belsat.eu