КДБ уключыў Ціханоўскую, Латушку, Матольку ў спіс асоб, датычных да тэрарызму
Падрыхтаваны дакументы аб экстрадыцыі Ціханоўскай з Літвы, а Латушкі — з Польшчы, паведамляе «Еўрарадыё».
КДБ Беларусі заявіў пра абнаўленне «Пераліку арганізацый і фізічных асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». Адбылося гэта ў рамках расследавання крымінальнай справы, распачатай у дачыненні ініцыятывы былых сілавікоў BYPOL па справе аб дзіўных тэрактах, «здзейсненых грамадзянінам Малейчуком» ў Барысаве і Мінску. Сама ініцыятыва гэтыя абвінавачанні абвяргае.
КДБ заяўляе, што была ўстаноўлена датычнасць да BYPOL 17 чалавек, якія знаходзяцца за мяжой. Іх аб'явілі ў міжнародны вышук. У «Пералік арганізацый і фізічных асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці» ўключылі Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку, Станіслава Лупаносава, Андрэя Астаповіча, Ігара Макара, Антона Матольку, Святлану Хілько, Ігара Лобана і іншых. Яны абвінавачваюцца па артыкуле «Акт тэрарызму, здзейснены арганізаванай групай».
Падрыхтаваны дакументы аб экстрадыцыі Ціханоўскай з Літвы, а Латушкі — з Польшчы.