Еўрапейская Акадэмія Творчасці запрашае далучыцца да hand-made

У Мінску пачала працу Еўрапейская Акадэмія Творчасці — міжнародны адукацыйны праект, накіраваны на развіццё і падтрыманне творчага асяроддзя ў Беларусі шляхам абмену вопытам і ведамі практыкуючых спецыялістаў у галіне брэндавых камунікацый, стылю, дызайну і моды.



zastavka1.jpg

Ініцыятарам праекта выступілі спецыялісты чатырох краін: Беларусі, Галандыі, Італіі і Францыі.

«Мы ведаем, што hand-made становіцца сучасным трэндам. Людзі стаміліся ад аднатыпнай прадукцыі і робяць выбар на карысць выключнага, створанага ў адным экзэмпляры вырабу, які здольны выклікаць эмоцыю і падкрэсліць індывідуальнасць. Зараз да hand-made далучаецца ўсё большая аўдыторыя: і тых, хто стварае нешта сваімі рукамі, і тых, хто імкнецца набыць такія вырабы. «Нand-made» кардынальна мяняе лад жыцця ўдзельніка, часцяком хатняе хобі ці захапленне становіцца новай формай занятасці. Мы хочам падтрымаць гэты рух», — сказала Марына Клявец, кіраўнік праекта ў Мінску.

«Прыярытэтны напрамак працы — арганізацыя навучальных праграм і мерапрыемстваў па прасоўванні вырабаў беларускіх дызайнераў і майстроў hand-made. Удзел айчынных і замежных практыкуючых спецыялістаў дазволіць майстрам не толькі прытрымлівацца сучасным тэндэнцыям сусветнай фэшн-індустрыі, але і павысіць мастацкую каштоўнасць сваіх вырабаў або твораў, захаваўшы пры гэтым самабытнасць і індывідуальнасць стылю».

Першы спецыялізаваны семінар-трэнінг для майстроў «Хэндмейд як бізнэс: сакрэты паспяховых продажаў» пройдзе напярэдадні перадкалядных выстаў-продажаў і фестываляў. У працэсе заняткаў майстры змогуць даведацца пра спосабы эфектыўнай працы на выставах, прыёмы найлепшай прэзентацыі сябе і сваіх твораў, галоўныя правілы зносін з кліентамі. А ў працэсе работы здолеюць праверыць атрыманыя веды і замацаваць навыкі.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць:

http://u.to/imuYCQ

https://vk.com/club81348294

http://ok.ru/group/52091258863761

тэл.:+375 (29) 623-64-52 (V),  +375 (29) 250-80-60 (МТС)