Яшчэ адзін тэлеграм-канал прызналі экстрэмісцкім

Суд прызнаў экстрэмісцкім ТГ-канал «Чорная кніга Беларусі», паведамляе «Еўрарадыё».

extrem_2904.jpg

Тэлеграм-канал «Чорная кніга Беларусі», дзе публікуюцца асабістыя даныя сілавікоў і суддзяў, прызнаны экстрэмісцкім. Такое рашэнне прыняў суд Чыгуначнага раёна Гомеля па матэрыялах ГУБАЗіК.
Акрамя асноўнага канала, пад забарону трапілі рэгіянальныя «дочкі» канала: «ЧКБ Витебск и область», «ЧКБ Могилёв и область», «ЧКБ Гомель и область», «ЧКБ Брест и область», «ЧКБ Гродно и область».
«У матэрыялах часцяком выкарыстоўваюцца розныя пагардлівыя назвы (бандыты, фашысты, злачынцы, карнікі, хлусы), распальваецца сацыяльная варажнеча. У сукупнасці гэта фармуе негатыўнае стаўленне да дзеючай улады, падрывае яе аўтарытэт», — піша прэс-служба МУС.
Раней у спіс экстрэмісцкіх трапіў аналагічны тг-канал «Карнікі Беларусі».