Іранскі студэнт з каронавірусам: «Адчуваю сябе добра. Кашлю няма»

Іранскі студэнт, які захварэў на каронавірус, зрабіў запіс для сяброў і калег з БНТУ. «Новаму часу» стаў вядомы змест.



medyki_2802_0.jpg

«Вітаю ўсіх! Мяне завуць Парса, я той студэнт з Ірану», — пачынаецца зварот.

Я не ведаў, што заразіўся, — кажа Парса моцным голасам, — адзінае  што тэмпература 37,4. Вышэй не падымалася. Учора мяне прывезлі ў шпіталь, я добра сябе адчуваю, кашлю няма, нідзе не баліць. Усё выдатна працуе ў мяне».

Парса абвергнуў інфармацыю, што ён дзесьці здымаў кватэру: «Я жыў у інтэрнаце...».

Хлопец заклікаў не верыць непраўдзівым звесткам і не баяцца, калі сакурснікаў прывязуць у шпіталь: «Калі кагосьці прывязуць у шпіталь, то проста на праверку, каб усялякіх вірусаў не было».

Сёння Міністэрства ахова здароўя паведаміла пра першы выпадак каронавіруса ў Беларусі. Студэнтаў БНТУ перавялі на індывідуальнае навучанне, наведваць універсітэт не рэкамендуецца.