Генпракуратура распачала справу па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай
Генеральны пракурор Андрэй Швед заявіў, што распачатая крымінальная справа па факце генацыду насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд, паведамляе TUT.BY.
— У мэтах сацыяльнай і гістарычнай справядлівасці і
ліквідацыі «белых плям» гісторыі, умацавання канстытуцыйнага ладу і
нацыянальнай бяспекі, генеральным пракурорам распачата крымінальная справа па
факце генацыду насельніцтва Беларусі, — заявіў Швед.
Паводле яго слоў, у аснову прынятага рашэння пакладзены звесткі пра гібель мільёнаў беларусаў і іншых асоб з прычыны зверстваў нямецкіх акупацыйных улад і іх памагатых.
Швед адзначыў, што ў дачыненні да беларускай дзяржавы да цяперашняга часу праводзіцца агрэсіўная палітыка з боку шэрагу еўрапейскіх дзяржаў. Паводле яго слоў, узбуджэнне крымінальнай справе па факце генацыду — новы этап у барацьбе з рэабілітацыяй нацызму.
Генпракурор адзначыў, што асобы, абвінавачаныя ў генацыдзе, павінны судзіцца Кампетэнтным судом той дзяржавы, дзе гэта было здзейснена.
Імёны ўжо памерлых злачынцаў павінны быць абвешчаныя, а тыя, хто жывыя — прыцягнутыя да суда, заявіў Швед.
Паводле яго слоў, Беларусь у рамках расследавання справы будзе звяртацца ў Нюрнберг да атрымання шэрагу матэрыялаў, а таксама да некаторых краін, у тым ліку — да Літвы і Польшчы.
Артыкул 127 «Генацыд»: «Дзеянні, якія робяцца з мэтай планамернага знішчэння поўнасцю або часткова якой-небудзь расавай, нацыянальнай, этнічнай, рэлігійнай групы або групы, вызначанай на аснове любога іншага адвольнага крытэру, шляхам забойства чальцоў такой групы або прычынення ім цяжкіх цялесных пашкоджанняў, альбо наўмыснага стварэння жыццёвых умоў, разлічаных на поўнае або частковае фізічнае знішчэнне такой групы, альбо гвалтоўнай перадачы дзяцей з адной этнічнай групы ў іншую, альбо прыняцця мер па перашкодзе дзетанараджэння ў асяроддзі такой групы (генацыд), — караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 10 да 25 гадоў, або пажыццёвым зняволеннем, або смяротным пакараннем».
Законапраект, накіраваны на недапушчэнне гераізацыі нацызму, парламент разгледзеў на вясновай сесіі.