Хадаркоўскі: «Сёння — у тэлевізары, заўтра — у абвінаваўчым прысудзе»
Пуцін сам публічна эфіры прызнаўся ў выкраданні ўкраінскіх дзяцей, чым спрасціў працу Міжнароднаму крымінальнаму суду.
Цяпер выдаць Пуціна Міжнароднаму трыбуналу — неабходная ўмова пачатку перамоваў з РФ, заявілі на Захадзе. І расійскай эліце давядзецца неяк прызвычайвацца да новай рэальнасці.
Пуцін на камеру прызнаўся ў выкраданні дзяцей. Менавіта таму сярод мноства злачынстваў кіраўніка РФ ва Украіне МУС засяродзіўся на дэпартацыі дзяцей. Гэта патлумачыў у праграме «Дарожная карта» Міхаіл Хадаркоўскі ў размове з гісторыкам Уладзімірам Пастуховым. «Чыстасардэчнае прызнанне» здарылася на лютаўскай сустрэчы расійскага прэзідэнта з дзіцячым амбудсменам.
Пуцін і Львова-Бялова па сутнасці ў прамым абмяркоўвалі выкраданне дзяцей, адзначае Хадаркоўскі. «Ён даваў каманды не ў рэжыме пошуку іх бацькоў, спробы вярнуць дзяцей да іх бацькоў, а ў рэжыме іх перадачы нейкім прыёмным сем'ям, з поўным разрывам з іх папярэднімі сем'ямі, без высвятлення таго, ці хочуць гэтыя сем'і страціць сваіх дзяцей. На руках было прызнанне, і гэта было вельмі дарэчы для юрыстаў».
Па словах Хадаркоўскага, звычайна Пуцін імкнецца дыстанцыявацца ад непрыстойных рашэнняў: «Ён жа як любіць аддаваць каманду — рабіце па законе. Даказаць яго непасрэдны ўдзел у ваенных злачынствах — дадатковая задача. Яна, безумоўна, будзе вырашаная — але толькі калі яго саўдзельнікі пачнуць даваць паказанні. А вось гэта можна было адразу [выкарыстоўваць]. Сёння ў тэлевізары, заўтра — у абвінаваўчым заключэнні».
Хадаркоўскі ўпэўнены, што ордар на арышт Пуціна сур'ёзна паўплывае на настроі ў ягоным атачэнні: «Гэта нервуе. Адна справа — працаваць на кіраўніка дзяржавы, якога не любяць, іншая справа — на кіраўніка дзяржавы, якога дэ-факта абвінаваціў у крымінальным злачынстве суд, чыю незалежнасць і высокае рэнамэ прызнаваў сам Пуцін у 2005 годзе». Да таго ж абвешчана сітуацыя, што без выдачы ваенных злачынцаў трыбуналу нават размаўляць пра зняцце санкцый не выпадае. Гэта вельмі істотны артыкуляваны аспект: выдаць Пуціна давядзецца.
Да таго ж на гэтым тыдні на радзіму вярнуліся 15 дзяцей з акупаваных раёнаў Херсонскай вобласці, якія апынуліся ў крымскіх лагерах. Яны распавялі журналістцы Таццяне Паповай, што расійскія чыноўнікі не адпускалі іх дадому пасля заканчэння пуцёўкі. Адзін з хлопчыкаў распавёў пра збіццё жалезнай палкай і пагрозы адправіць усіх дзяцей у прытулак у Пскоў.
Паводле «Дорожная карта», «Можем объяснить»