Грамадзяне выступаюць за тайнае галасаванне на пленуме Вярхоўнага суда
Каля 250 грамадзян падпісалі зварот да Прэзідэнта краіны і старшыні Вярхоўнага суда з просьбай увесці працэдуру тайнага галасавання на пасяджэннях пленуму Вярхоўнага
суда.
Пра гэта паведаміла лідар Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры, юрыст Тамара Сяргей. Паводле яе слоў, подпісы пад зваротам сабралі актывісты грамадзянскай ініцыятывы.
Каля 250 грамадзян падпісалі зварот да Прэзідэнта краіны і старшыні Вярхоўнага суда з просьбай увесці працэдуру тайнага галасавання на пасяджэннях пленуму Вярхоўнага
суда.
Пра гэта паведаміла лідар Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры, юрыст Тамара Сяргей. Паводле яе слоў, подпісы пад зваротам сабралі актывісты грамадзянскай
ініцыятывы.
У звароце, між іншым, узгадваецца, што згодна артыкула 2 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, “Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і
мэтай грамадства і дзяржавы.
Як адзначыла юрыст, у ліпені 2011 года набыў моц Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях удасканалення прававога механізма перагляду судовых пастаноў». Паводле яе слоў, гэты закон прадугледжвае ўвядзенне яшчэ аднаго нагляднага органа — пленума Вярхоўнага суда. «Аднак на пленуме Вярхоўнага суда рашэнні па-ранейшаму будуць прымацца адкрытым галасаваннем», — гаворыцца ў звароце.
Разам з тым, у дакуменце адзначаецца, што «найбольш дэмакратычнай формай з’яўляецца галасаванне тайнае. Пад час яго чалавек прымае рашэнне без якога-небудзь уціску, які мажліва здзейсніць чыім-небудзь аўтарытэтам, пасадай ці іншым чынам».
«Суд прызваны абараняць правы і свабоды грамадзян, канчаткова вырашаць канфлікты на выснове заканадаўства краіны. Судовыя рашэнні непасрэдна ўплываюць не толькі на лёс канкрэтнага чалавека, але і на будучыню яго сям’і. Адна судовая памылка можа крута павярнуць жыццё многіх людзей. Таму ў суда няма права на памылку», — падкрэсліваецца ў звароце.
Дзеля выключэння судовых памылак і стварэння максімальна спрыяльных умоў пры прыняцці рашэнняў падпісанты звароту прапаноўваюць увесці на пасяджэннях пленума Вярхоўнага суда тайнае галасаванне пры
разглядзе грамадзянскіх і крымінальных спраў у парадку нагляду і па зноў адкрыўшымся абставінам.
Сяргей паведаміла, што 14 сакавіка зварот за подпісамі 245 грамадзян з усіх рэгіёнаў Беларусі быў перададзены ў Вярхоўны суд і Адміністрацыю Прэзідэнта.