Філіп Качмарэк накіраваў ліст у Еўрапейскую камісію ў справе Яўгена Васьковіча

На справу беларускага апазіцыянера Яўгена Васьковіча звяртае ўвагу старшыня дэлегацыі Еўрапарламенту па справах Беларусі Філіп Качмарэк.



jaugen_vaskovich1.jpg

Ён накіраваў ліст у Еўрапейскую камісію, у якім прыгадвае, што палітычны вязень адбывае сем гадоў зняволення па абвінавачанні ў “нападзе на будынак КДБ”. Аднак на працягу 15-ці месяцаў хлопец 247 дзён правёў у карцары, а гэта агулам 8 месяцаў, нягледзячы на тое, што ён не парушаў ніякіх правілаў адбыцця пакарання.

Філіп Качмарэк звяртае ўвагу на жорсткія ўмовы перабывання ў карцары. Ён не выключае, што гэта намеранае катаванне з мэтай, каб Васьковіч падпісаў паперы, якія яго кампраметуюць. Ці Еўракамісія будзе прымаць нейкія меры, каб дапамагчы беларускаму апазіцыянеру? Задае пытанне еўрадэпутат.

Беларускае Радыё Рацыя