Дзіўнае коштаўтварэнне
Што можа быць больш жаданым за бутэльку халоднай вады гарачым летнім дзяньком? Шклянка соку з лёдам ці кубак піва, якое яшчэ хвіліну таму стаяла ў лядоўні. Усе гэтыя цуда-напоі штодня
прапануюць шматлікія кропкі грамадскага харчавання на вуліцах Мінска. Але па якіх коштах!
Часам зразумець, чым кіруецца прадпрыемства, калі выстаўляе кошт, бывае складана. Напрыклад, у кафэ-бліновай, недалёка ад Нацыянальнай бібліятэкі, паўлітровая бутэлька пітной вады
«Bonaqua» каштуе 3200 беларускіх рублёў.
Што можа быць больш жаданым за бутэльку халоднай вады гарачым летнім дзяньком? Шклянка соку з лёдам ці кубак піва, якое яшчэ хвіліну таму стаяла ў лядоўні. Усе гэтыя цуда-напоі штодня
прапануюць шматлікія кропкі грамадскага харчавання на вуліцах Мінска. Але па якіх коштах!
Часам зразумець, чым кіруецца прадпрыемства, калі выстаўляе кошт, бывае складана. Напрыклад, у кафэ-бліновай, недалёка ад Нацыянальнай бібліятэкі, паўлітровая бутэлька пітной вады
«Bonaqua» каштуе 3200 беларускіх рублёў.
Хаця, па словах прадстаўніка прадпрыемства «Кока-Кола Бэўрыджыз Беларусь» — пастаўшчыка напояў, закупны кошт на ваду «Bonaqua» складае 990 рублёў за
паўлітровую бутэльку.
Прадаючы яе па 3200 рублёў, кафэ робіць нацэнку 223 працэнта.
Касір на пытанне, чаму такі высокі кошт на ваду, адказала, што, хутчэй за ўсё, у меню зрабілі памылку. На пытанне, чаму ж яны ўсё адно прадаюць напой, калі мяркуюць, што кошт няправільны, дзяўчына
сказала: «Мы паведамілі кіраўніцтву пра памылку ў той жа дзень, як павесілі новае меню. Ніякай рэакцыі не было. А далей — наша справа маленькая — трэба
прадаваць».
Па словах касіра, бліновая працуе з такімі коштамі з 1 чэрвеня. У тым, што дзяўчыны і далей прадаюць напой, няма нічога дзіўнага, таму што іх зарплата залежыць ад выручкі.
Адзінай нацэнкі на напоі ў кафэ-бліновай няма. Яна пачынаецца ад ста працэнтаў і даходзіць да двухсот і вышэй. Трэба адзначыць, што гэта ўстанова — другой нацэначнай катэгорыі.
Закупны кошт на паўлітровую бутэльку «Coca-сola» — 1400 рублёў. А ў кафэ яна прадаецца па 2900 — з нацэнкай 107 працэнтаў. Амаль 200 працэнтаў нацэнкі ў бліновай
ставяць на халодную гарбату «Nesteе». Закупны кошт на яе складае 1735 рублёў, а прадаюць за 5200.
Калі вы захочаце папіць соку, то за дзвесце грамаў трэба будзе заплаціць 1800 рублёў. Накрутка на піва ў кафэ-бліновай такая ж, як і на безалкагольныя напоі, — на кожнае найменне свая, але
не менш за сто працэнтаў.
Пастаўшчык піва ў прадпрыемствы грамадскага харчавання «Пивной ряд» прадае, напрыклад, «Тубарг грын» па 3329 рублёў. А ў бліновай яго прадаюць з нацэнкай амаль 120
працэнтаў — па 7300. Тое ж і з іншымі гатункамі піва. На «Аліварыю белае золата» ў кафэ робяць нацэнку 210 працэнтаў. Закупляе яго бліновая па 1642 рублі, а прадае па 5100.
«Аліварыя залатое» — закуп — 1427 рублёў, у кафэ — 4400 (нацэнка — 208 працэнтаў). Сапраўды, залатое піва!
З напоямі ўсё зразумела. Падлічыць жа, колькі пераплачваеш за порцыю якога-небудзь прадукту складаней — простым параўнаннем не абыдзешся. А розніца, тым часам, атрымліваецца значная.
У кафэ-бліновай можна самому абраць начынне блінца. Пакупнікі часцей за ўсё просяць дадаць порцыю сыра — гэта 50 грамаў. Яна каштуе 2200 рублёў (44 тысячы за кілаграм). За порцыю марынаваных
грыбоў (50 грамаў) у бліновай просяць 1700 рублёў. Порцыя марынаваных агуркоў (25 грамаў) каштуе 800 рублёў.
Калі блінец амаль гатовы, кухар пытае, ці паліць начынне блінца якім-небудзь соусам, 20 грамаў якога каштуюць 500 рублёў.
Адзін мудры чалавек сказаў: «Нішто так не паляпшае смаку хатніх страў, як вывучэнне коштаў у рэстаране». Прыклад гэтай бліновай, на жаль, занадта тыповы для нашай краіны. Зразумела,
не ад добрага жыцця ўладальнікі кафэ завышаюць кошты. З іх таксама дзяруць тры шкуры шматлікія інспекцыі і ўстановы. Але спажыўцам ад гэтага не лепш.
Нам яшчэ вельмі далёка да шматлікіх еўрапейскіх краін, дзе на кожным куточку наведвальніка гасцінна сустракаюць шматлікія кавярні з таннай і смачнай ежай.
Лола Бурыева