Для «масоўкі» ў «паэтычны аўтобус» з надпісамі «БРСМ» наганяюць студэнтаў? (фота, відэа)
Па Мінску ў упошнія дні ездзіць так званы «паэтычны аўтобус». У салоне спяваюць шансон і вісяць сцяжкі і зялёныя шарыкі з надпісам «БРСМ». Каго возіць гэты адмысловы «грамадскі транспарт».
На пытанне ў сваім тэлеграм-канале адказвае блогер Антон Матолька. Спасылаючыся на свае крыніцы, ён піша, што студэнтаў БДТУ за тры вызваленні ад пар нібыта адпраўляюць ствараць «масоўку» ў «паэтычным аўтобусе».