Чыгункі Беларусі будуць дадаткова ахоўваць вайскоўцы

Прыкметы дыверсанта: выкарыстанне слоў "братишка" і "дзёрзкія паводзіны".

_vosen___lisce___minsk____czyhunka___relsy__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___2__logo.jpg

Пасля падрываў шляхоў 1-2 траўня ў Бранскай вобласці Расіі беларускія ўлады прынялі дадатковыя меры бяспекі. Пра гэта паведамляе Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.

Для аховы чыгуначных шляхоў задзейнічаюць войскі — ад памежнікаў да сіл спецыяльных аперацый. Ужо з 2 траўня атрады з поўначы Беларусі перапраўляюць у Брэсцкую вобласць, вайскоўцаў размяшчаюць "у палявых умовах", пішуць чыгуначнікі.


Што будуць рабіць вайскоўцы і чыгуначнікі? Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі паведамляе, што будзе ажыццяўляецца кантроль за чыгуначнымі шляхамі, прыладамі сігналізацыі і сувязі на перагонах, пуцеправодамі і найбліжэйшых аб'ектамі. Асаблівая ўвага будзе нададзена забеспячэнню бяспекі чыгуначных мастоў і выключэнню магчымасці доступу старонніх асоб да іх. Таксама будзе праводзіцца патруляванне тых участкаў, дзе немагчыма ажыццяўляць дыстанцыйны кантроль сродкамі відэаназірання.

Будуць праводзяцца агляды чыгуначных шляхоў з мэтай выяўлення знаходжання на іх старонніх прадметаў. Ажыццяўляецца паўторны інструктаж работнікаў, як дзейнічауць, калі такія прадметы будуць выяўленыя.

Нават апублікаваная карта чыгуначных шляхоў, дзе хто і што збіраецца ахоўваць:

Схема аховы беларускай чыгункі з сайта Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі. Фота belzhd.info

Схема аховы беларускай чыгункі з сайта Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі. Фота belzhd.info

“Неабходнасць падобных мерапрыемстваў абумоўлена высокай верагоднасцю магчымых дыверсій на БЧ, улічваючы факт задзейнічання яе інфраструктуры для перавозкі расійскага ўзбраення, тэхнікі, боепрыпасаў і асабістага складу”.



Работнікам беларускай чыгункі нагадваюць прыкметы, па якіх можна вызначыць дыверсанта, тым, хто дапаможа злавіць дыверсанта, абяцаюць узнагароду.

Прыкметы, якія агучваюць работнікам, напрыклад, такія: спартовы целасклад, выкарыстанне слоў "братишка", камуфляжныя штаны і тактычныя чаравікі, слабае веданне мясцовасці, вялікі заплечнік і "дзёрзкія паводзіны".