Ціханоўскую абвясцілі ў вышук, у Расіі патлумачылі чаму. А што кажуць у Беларусі?
У МУС Расіі патлумачылі, чаму ўключылі Святлану Ціханоўскую ў базу асоб, якія адшукваюцца, а ў Беларусі — не.
Расійскія праваахоўныя органы не распачыналі ніякіх крымінальных спраў у дачыненні да былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай.
"Яе прысутнасць у базе асоб, якія адшукваюцца, размешчанай на сайце МУС Расіі, тлумачыцца тым, што Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр МУС Расіі ажыццяўляе фарміраванне і вядзенне міждзяржаўнага інфармацыйнага банка, які функцыянуе на падставе пагаднення аб узаемаадносінах міністэрстваў унутраных спраў у сферы абмену інфармацыяй ад 3 жніўня 1992 года і Пагаднення аб абмене інфармацыяй у сферы барацьбы са злачыннасцю ад 22 мая 2009 года, заключанымі ў рамках СНД. Гэты банк фарміруецца ў адпаведнасці з рэгламентам кампетэнтных органаў па ажыццяўленні міждзяржаўнага вышуку асоб, зацверджаным у 2015 годзе рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў СНД", — патлумачылі ў МУС Расіі.
Зыходзячы з гэтага можна выказаць здагадку, што яна была ўключана ў базу асоб, якія адшукваюцца па ініцыятыве іншай дзяржавы, хутчэй за ўсё, Беларусі.
А што кажуць у Беларусі?
Афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі Вольга Чамаданава пацвердзіла interfax.by, што Святлана Ціханоўская абвешчаная ў міждзяржаўны вышук.
"Пацвярджаю, што Ціханоўская абвешчаная ў міждзяржаўны вышук", — сказала Чамаданава, але за падрабязнасцямі яна параіла звярнуцца ў Следчы камітэт.
"Ніякай інфармацыі для агучвання ў СМІ ў сувязі з гэтым няма", — паведаміла TUT.BY афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.
Нагадаем, 7 кастрычніка стала вядома, што МУС Расіі абвясціла ў вышук Святлану Ціханоўскую. Верагодней за ўсё, яна праходзіць па тым жа артыкуле, што і члены Каардынацыйнай рады — арт. 361 КК Беларусі (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы).
Паводле news.tut.by