Святлана Ціханоўская атрымала прэмію GLOBSEC-2020 за ролю лідара і самаахвярнасць
Гэтую прэмію штогод уручае арганізацыя GLOBSEC-2020 і чэская эўраатлантычная рада JAGELLO 2000, піша Свабода.
Сёлетнюю чэска-славацкую трансатлантычную прэмію свабоды, даваную за выдатныя заслугі ў развіцці дэмакратыі і падтрымку правоў чалавека, у сераду ўвечары атрымалі лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская і чэскі палітык і былы міністар замежных справаў Карэл Шварцэнберг.
Прэмію Ціханоўскай уручыў аналітык, былы міністр міжнародных адносін Славаччыны Павал Дэмеш.
У мінулым прэмію атрымалі, напрыклад, былы міністар абароны Чэхіі Аляксандар Вондра, былы генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн, былая дзяржсакратарка ЗША Мадлен Олбрайт або папярэднік цяперашняга кіраўніка славацкай дзяржавы Андрэй Кіска.
Пераможцы атрымалі ўзнагароду на двухдзённай канфэрэнцыі ў пытаннях бяспекі Globsec Bratislava Forum 2020, якая праходзіць у Браціславе ва ўмовах строгіх гігіенічных захадаў.
З прычыны пандэміі яна праходзіць у г. зв. гібрыдным рэжыме, прычым большасьць удзельнікаў бяруць удзел у дыскусіях толькі віртуальна.