Бухгалтар «Нашай Нівы» Вольга Раковіч праз невыносны холад на Акрэсціна не можа спаць

«Вельмі холадна, я не ведаю, як дажыву», — перадала Вольга.

photo1625942786.jpeg

Вольгу затрымалі ў чацвер, 8 ліпеня, у адным сарафане. Дагэтуль яе, як і ўсіх іншых затрыманых супрацоўнікаў «Нашай Нівы, трымаюць на Акрэсціна. Перадачы там прымаюць толькі па чацвяргах, гэта значыць, што людзі цэлы тыдзень могуць знаходзіцца за кратамі без рэчаў і мінімальных сродкаў гігіены.
Вользе не выдалі матрац, у камеры стаяць голыя металічныя ложкі.
Апроч таго, Вольга ў сярэдзіне чэрвеня перанесла складаную аперацыю і ёй неабходны медыцынскі нагляд. Калі яна папрасіла аб дапамозе доктара на Акрэсціна, ёй адмовілі.
Сёння праваабаронцы прызналі Вольгу Раковіч, а таксама іншых затрыманых супрацоўнікаў «Нашай Нівы» — Ягора Марціновіча, Андрэя Дынько і Андрэя Скурко — палітвязнямі.
Паводле «Нашай Нівы»