Беларусы «выпальваюць» за год больш за месячны заробак

У Беларусі, выпальваючы 1 пачак у дзень, у працягу года можна выдаткаваць на цыгарэты 584 долара. Гэта — 12% гадавога сярэднестатыстычнага даходу пасля выплаты падаткаў.

scale_1200_35.webp


Паводле дадзеных, апублікаваных у выданні The Lancet, у 2019 годзе колькасць людзей, якія паляць, дасягнула 1,14 млрд чалавек. Сусветная Арганізацыя аховы здароўя называе гэта тытунёвай эпідэміяй, якая забівае 8 млн чалавек штогод.

Аналітыкі Picodi.com вырашылі звярнуць увагу на фінансавы аспект палення. Яны даведаліся, як адрозніваецца кошт цыгарэт у 104 краінах свету, палічылі, колькі грошай марнуюць курцы на цыгарэты штогод, і падзяліліся сваім даследаваннем з Thinktanks.by.

Сярод краін, што трапілі ў рэйтынг, самую высокую цану плацяць курцы ў Аўстраліі. Там пачак з 20-цю цыгарэтамі каштуе 25,63$. Такая цана з’яўляецца вынікам усвядомленай палітыкі аўстралійскіх уладаў, накіраванай на памяншэнне колькасці людзей, якія паляць. Акцыз у гэтай краіне з 2013 па 2020 года павялічваўся на 12,5% штогод.

Да групы краін з самымі дарагімі цыгарэтамі таксама адносяцца Новая Зеландыя (24,75$ за пачак), Ірландыя (16,49$) і Вялікабрытанія (15,66$).

У Беларусі сярэдні кошт цыгарэт — 1,60$ за пачак. У суседніх Польшчы і Украіне пачак цыгарэт каштуе даражэй: 4,65$ (57 месца рэйтынгу) і 2,26$ (19 месца) адпаведна.

На іншым канцы рэйтынгу аказаліся Нігерыя (0,97$ за пачак) і Казахстан (1,18$). Таксама танна цыгарэты можна купіць у Арменіі (1,56$).

1_skolko_stoit_pachka_sigaret_v_raznykh_stranakh.png


Грошы на вецер

Паводле звестак навукоўцаў, штогадовая колькасць выпаленых цыгарэт дасягае 7,41 трлн (7 410 000 000 000) штук, што складае 18 цыгарэт у дзень на кожнага курца.

Колькі грошай штогод марнуюць курцы і які працэнт ад даходу «з’ядае» гэтая шкодная звычка? Колькасць спажыванага тытуню вар’іруецца ад краіны да краіны, але для правядзення даследавання мы выказалі здагадку, што сярэднестатыстычны курэц купляе 365 пачкаў цыгарэт на год.

У Беларусі, выпальваючы 1 пачак у дзень напрацягу года, можна выдаткаваць 584$. Гэта раўнацэнна 12% гадавога даходу сярэднестатыстычнага грамадзяніна пасля выплаты падаткаў у нашай краіне. Падобныя выдаткі чакаюць курцоў жыхароў Італіі і Расіі (па 12%).

Вялікі працэнт ад прыбытку «з’ядае» курэнне на Ямайцы (38%), у Дамінікане (41%) і Угандзе (44%).

2_skolko_deneg_kurilshchiki_tratyat_na_sigarety_ezhegodno.png

Метадалогія і крыніцы дадзеных

Цэны на цыгарэты ўзятыя з сайта numbeo.com, дзе збіраюцца тысячы карыстальнікаў з усяго свету. Для канвертавання валют выкарыстоўвалі сярэдні курс Google Finance за верасень 2021 года, статыстычныя дадзеныя аб колькасці актыўных курцоў і колькасці спажываных цыгарэт узятыя з сусветнага даследавання выдання The Lancet.